Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дуда і Пампеа абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

12.08.2020 17:53
Сустрэча палітыкаў запланаваная на 15 жніўня, яна прымеркаваная святкаванню 100-годдзя перамогі ў Варшаўскай бітве.
Polish President Andrzej Duda.
Polish President Andrzej Duda.Photo: PAP/Radek Pietruszka

Кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі паведаміў, што прэзідэнт Анджэй Дуда падыме пытанне Беларусі падчас перамоваў з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампеа. Сустрэча палітыкаў запланаваная на 15 жніўня, яна прымеркаваная святкаванню 100-годдзя перамогі ў Варшаўскай бітве.

Кшыштаф Шчэрскі нагадаў, што 10 жніўня Белы дом апублікаваў заяву, у якой заклікаў беларускія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы супраць уласных грамадзян:

- Прэзідэнт Дуда будзе размаўляць з Майкам Пампеа таксама аб сітуацыі ў Беларусі, таму што сёння гэта вельмі важная тэма. У нас пастаянныя кантакты з Белым домам. Заява Белага дома таксама з'яўляецца рашучым крокам. Нашы ініцыятывы і галасы, і заклікі да партнёраў накіраваныя на тое, каб пераканаць прэзідэнта Лукашэнку адкрыцца на дыялог з апазіцыяй.

Падчас візіту Майка Пампеа ў Польшчу плануецца падпісанне пагаднення, якое пашырыць ваеннае супрацоўніцтва паміж ЗША і Польшчай, яе змест раскрыюць у момант падпісання. Новае пагадненне неабходна з-за змены характару амерыканскай ваеннага прысутнасці ў Польшчы.

IAR/эж