Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эпідэмія не стрымала палякаў на шляху ў Татры

13.08.2020 07:49
Каля 550 тысяч чалавек выйшлі на сцежкі ў Нацыянальным парку Татры ў ліпені.
Tatry Zachodnie, zdjęcie ilustracyjne.
Tatry Zachodnie, zdjęcie ilustracyjne.Foto: Jerzy Górecki z Pixabay

Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, турысты сцякаюцца ў Татры на поўдні Польшчы. Гэта адзін з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў краіны.

Каля 550 тысяч чалавек выйшлі на сцежкі ў Нацыянальным парку Татры ў ліпені. Гэтая лічба толькі крыху знізілася ў параўнанні з 577 тысячамі ў тым жа месяцы мінулага года.

У жніўні сёлета колькасць турыстаў таксама была вялікай, на ўездах на сцежкі, якія вядуць да самых папулярных вяршыняў, былі доўгія чэргі.

Супрацоўнікі Нацыянальнага парку Татры нагадваюць наведвальнікам, што яны павінны трымацца на адлегласці паўтары метраў ад іншых людзей і пазбягаць дотыкаў лаў і бар'ераў.

PAP/