Беларуская Служба

У эфіры Першай праграмы Польскага радыё прагучаў першы выпуск навінаў па-беларуску

22.08.2020 07:11
З сённяшняга дня беларускія навіны будуць выходзіць у эфіры гэтай праграмы тры разы ў дзень.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:rafabendo/pixabay.com/CC0 Public Domain

У эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, а 6.40 прагучаў першы выпуск навінаў па-беларуску. З сённяшняга дня беларускія навіны будуць выходзіць на гэтым канале тры разы ў дзень. Выданні падрыхтуюць і прадставяць журналісты Беларускай службы Польскага радыё.

Дзякуючы гэтаму, усе беларусы, у тым ліку і тыя, якія не маюць доступу да інтэрнэту, альбо ў выпадку, калі беларускія ўлады зноў яго абмяжуюць, змогуць пазнаёміцца з поўнай і дакладнай інфармацыяй пра сітуацыю ў сваёй краіне і звязаныя з ёй міжнародныя падзеі.

Першыя паведамленні ў эфіры Першай праграмы Польскага радыё прадставіла Лена Вялічка.

Posłuchaj
00:52 nawiny_bielarusk.mp3 Фрагмент першага выпуску.

 

Чарговага выпуску навінаў па-беларуску можна будзе паслухаць у перадачы пасля поўдня і ўвечары, пасля 22.00.

Першая праграма Польскага радыё вяшчае на доўгіх хвалях на частаце 225 кГц. Яна ахоплівае ўсю Еўропу, у тым ліку Беларусь. Польскае радыё для замежжа з’яўляецца часткай грамадскага Польскага радыё. У 1992 годзе была створана Беларуская служба ў рамках дадзенай праграмы.

Журналісты інфармуюць пра парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, а ў якасці супрацьвагі дэманструюць дэмакратычную мадэль Еўрапейскага Звязу, эканамічнае супрацоўніцтва дзяржаў Еўропы, дзейнасць незалежных арганізацыяў трэцяга сектару.

аз