Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пракуратура Польшчы ўзбудзіла крымінальную справу па факце пазбаўлення волі трох палякаў у Беларусі

07.09.2020 14:52
Прэс-сакратар Пракуратуры Польшчы Эва Бялік пацвердзіла, што расследаванне гэтай справы вядзецца з 26 жніўня.
    ,
Вітольд Дабравольскі і Кацпэр Сяніцкі, які сталі ахвярамі беларускіх сілавікоў Foto: PAP/Marcin Obara

Тры грамадзяніна Польшчы былі затрыманыя ў Мінску падчас дэманстрацый, якія ўспыхнулі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Прэс-сакратар Пракуратуры Польшчы Эва Бялік пацвердзіла, што расследаванне гэтай справы вядзецца з 26 жніўня:

-Мазавецкі аддзел пракуратуры ў Варшаве распачаў крымінальную справу па факце бяспраўнага пазбаўлення волі трох грамадзянаў Польшчы. Дадзены факт меў месца на тэрыторыі Беларусі з 10 па 13 жніўня. Вінаватым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Расследаванне было даручана Агенцтву ўнутранай бяспекі, і на дадзеным польская пракуратура не паведаміла больш падрабязнай інфармацыі.

Трое грамадзянаў Польшчы былі затрыманыя падчас пратэстаў у Беларусі, іх вызвалілі з-пад варты толькі пасля ўмяшання польскага МЗС. Вярнуўшыся ў Польшчу, двое з іх распавялі аб жорсткім абыходжанні і катаваннях, якім падвяргаліся ўсе затрыманыя. Па іх словах, польскае паходжанне было прычынай дадатковых пабояў і прыніжэнняў з боку беларускіх сілавікоў.

IAR/эж

Маці зніклага ў Беларусі паляка: Кацпэр усведамляў, што гэта гістарычны момант для Беларусі

12.08.2020 15:25
Амбасада Польшчы ў Беларусі пацвердзіла, што падчас падаўлення мірных акцыяў пратэсту ў Беларусі было затрымана трох грамадзянаў Польшчы.

Пацярпелы ад сваволля беларускіх сілавікоў: «Уся падлога спортзалы РУУС была залітая крывёю»

14.08.2020 18:42
Паводле афіцыйных дадзеных, каля 7 тысяч чалавек прайшлі праз канвеер гвалту ашалелых сілавікоў. 

У Польшчу вярнуліся затрыманыя ў Мінску палякі (ФОТА)

14.08.2020 19:03
«Нас некалькі гадзін катавалі: нас пастаянна збівалі і псіхічна мучылі. Нам таксама аказвалі нацыянальныя антыпатыі».

Затрыманы ў Беларусі паляк: Нацыянальнасць стала падставай для дадатковых пабояў

17.08.2020 15:59
Двое маладых палякаў разам з як мінімум сямю тысячамі беларусаў трапілі ў канвеер гвалту, здзекаў і прыніжэння, які стаіць на ахове «заваёваў» рэжыму Лукашэнкі.