Беларуская Служба

Энергетычны сектар у Польшчы робіць стаўку на ветрапаркі

28.09.2020 17:45
Польшча, як і іншыя краіны Балтыі, плануе развіваць тэхналогіі ветраных электрастанцыяў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Photo:Ben_Kerckx /pixabay.com/CC0 Public Domain

У рамках развіцця сектара „зялёнай энергетыкі” Польшча, як і іншыя краіны Балтыі, плануе развіваць тэхналогіі ветраных электрастанцыяў, паведаміў намеснік міністра па справах клімату Ірэнеуш Зыска (Ireneusz Zyska). У бліжэйшыя гады агульная магутнасць ветрапаркаў у Балтыйскім моры можа дасягнуць нават 100 гігават.

Госць Польскага радыё 24 адзначыў, што Міністэрства па справах клімату рыхтуе спецыяльны законапраект па вытворчасці энергіі ў такіх ветравых фермах.

- Цяпер мы заканчваем падрыхтоўку законапраекта па прасоўванні ветрапаркаў. Спадзяемся, што 1 кастрычніка ён будзе прыняты камітэтам Рады міністраў, а пазней і самой Радай міністраў і перададзены ў Сейм. Праект прадугледжвае, што да 2040 года ветрапаркі ў эканамічнай зоне ў Балтыйскім моры будуць вытвараць каля 11 гігават энергіі.

Будаўніцтва сучасных ветрапаркаў у Балтыйскім моры з'яўляецца часткай палітыкі развіцця аднаўляльных крыніц энергіі. Гэта частка польскай праграмы па пераўтварэнні энергетычнага сектара ў краіне.

аз