Беларуская Служба

Рознічны гандаль у Польшчы аднавіў падзенне

23.11.2020 14:39
Продажы паліва ў Польшчы ў мінулым месяцы скараціліся на 13,4% у гадавым вылічэнні, а продажы адзення і абутку знізіліся на 9,7%.
Puste, zamknięte centrum handlowe
Puste, zamknięte centrum handlowePAP/EPA/Orlando Barria

Па меры таго як свет змагаецца з пандэміяй каранавіруса, продажы паліва ў Польшчы ў мінулым месяцы скараціліся на 13,4% у гадавым вылічэнні, а продажы адзення і абутку знізіліся на 9,7%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Адначасова, продажы мэблі, бытавой тэхнікі і электронікі выраслі на 11,9 %, продажы прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў упалі на 2 %. Галоўны эканаміст «Паштовага банку» Польшчы Моніка Куртэк лічыць, што падзенне продажаў стала большым, чым прагназавалі эксперты:

-Аб’ём рознічнага гандлю ў кастрычніку зноў пачаў зніжацца. Апошняя такое падзенне фіксавалася ў сакавіку-траўні, падчас першай хвалі эпідэміі. У кастрычніку другая хваля набрала моц і гэта наўпрост адбілася на аб’ёмах рознічнага гандлю.

Нагадаем, у сувязі з эпідэмічным становішчам гандаль у Польшчы дзейнічае ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў. Застаюцца зачыненымі ўсе гандлёвыя цэнтры краіны.

iar/эж