Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праграмісты Войскаў тэрытарыяльнай абароны занялі прызавое месца на міжнародных спаборніцтвах

06.12.2020 12:14
Праграмісты ВТА стварылі прыкладанне для інфармавання насельніцтва аб перасоўванні статкаў дзікоў, якія могуць быць заражаныя афрыканскай чумой свіней.
Ілюстрацыя Фота: Войскі тэрытарыяльнай аброны Польшчы

Жаўнеры з групы Кіберпрасторавых дзеянняў, якая працуе ў складзе Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы (ВТА), прынялі ўдзел у найбуйнейшым хакатоне ў Еўропе. У адным з конкурсаў палякі занялі другое месца, – паведаміў палкоўнік Марэк Петржак з камандавання Войскаў тэрытарыяльнай абароны:

-Наша каманда выконвала тры заданні. І выкананая задача, пастаўленая нам Міністэрствам сельскай гаспадаркі, была высока ацэнена журы і заняла другое месца ў фінальнай частцы конкурсу.

Праграмісты ВТА стварылі прыкладанне для інфармавання насельніцтва аб перасоўванні статкаў дзікоў, якія могуць быць заражаныя афрыканскай чумой свіней, што нясе небяспеку для ферм і хатніх жывёлаў. Прыкладанне дазваляе хутка паведаміць аб месцы з'яўлення дзікоў, імкліва адправіць паведамленне аб гэтым у палявыя ветэрынарныя службы.

Каманда кіберпрасторавых дзеянняў Войскаў тэрытарыяльнай абароны знаходзіцца на этапе фармавання.

iar/эж