Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 9176 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За мінулыя суткі ад гэтай хваробы памерлі 228 пацыентаў. Больш за ўсё новых заражэнняў пацверджана ў цэнтральным – Мазавецкім ваяводстве (1 170), а менш за ўсё – на паўднёвым усходзе Польшчы, у Падкарпацкім ваяводстве (184).
З пачатку эпідэміі ў Польшчы ўжо больш за мільён чалавек перахварэлі каранвіурсам, доктар Конрад Малец раіць пасля захворвання цягам месяца ўстрымацца ад узмоцненай фізічнай актыўнасці:
-Вельмі часта паля каранавіруснай інфекцыі пацыенты звяртаюцца з хуткім пачуццём стомы, аддышкай, празмерным прыспяшэннем сардэчнага рытму. Адначасова цягам некалькіх тыдня пасля хваробы пералічаныя сімптомы знікаюць.
Станам на 6 снежня ў Польшчы пацверджаны 1 063449 выпадкаў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2. 20 089 жыхароў Польшчы памерлі ў выніку гэтай хваробы.
iar/эж