Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя, упаўнаважаны польскага ўраду па ўзнаўляльных крыніцах энергіі Ірэнэўш Зыска заявіў, што зараз вядзецца работа па стварэнні сістэмы гібрыдных электрастанцый з узнаўляльных крыніц энергіі. Акрамя прадстаўнікоў міністэрства, у распрацоўцы бяруць удзел эксперты і навукоўцы з універсітэтаў, практыкі, пра што ішла гаворка падчас канферэнцыі «Энергія 2030. Новая энергія для пераменаў».
Ірэнэўш Зыска дадаў, што электрастанцыі такога тыпу будуць звязаныя з сістэмамі, якія дазволяць акумуляваць энергію.
- З інвертарамі, каб прыводзіць энергію, вырабленую такім чынам на гібрыднай электрастанцыі, у адно месца, каб яна ўводзілася ў энергетычную сістэму. Такім чынам, каб уся сістэма вырабляла больш энергіі, чым на дадзены момант паасобныя ўзнаўляльныя крыніцы – асобна вецер, асобна сонца і г.д. Мы хочам стварыць сістэму, над якой таксама працуем з прававога пункту гледжання.
Гэтая энергасістэма дасць не менш за 5 250 гадзін у год бесперапыннай працы.
IAR/нг