Дырэктар фестывалю Лешак Копэць патлумачыў, што толькі некалькі фільмаў з Галоўнага конкурсу можна будзе паглядзець у сеціве. Для гледачоў падрыхтавана да віртуальных праглядаў да дзвюх тысяч месцаў. З-за занепакоенасці дыстрыб'ютараў і прадзюсараў у звязку з відэа пірацтвам колькасць фільмаў была абмежаваная.
Лешак Копэць таксама запэўніў, што як толькі кінатэатры зноў адчыняцца, пачнуцца паказы фільмаў з сёлетняга фестывальнага конкурсу, каб як мага больш людзей маглі пазнаёміцца з найноўшымі польскімі пастаноўкамі.
Сёлета ў галоўнай конкурснай праграме ажно 10 дэбютаў. Найважнейшай асаблівасцю сёлетняга фестывалю стала дэманстрацыя патэнцыялу новага пакалення польскіх кінематаграфістаў.
Пераможцы Фестывалю будуць абвешчаны ў суботу 12 снежня.
ПР/юл