Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пачалася акцыя пасадкі дрэў на Мазурскіх азёрах

08.12.2020 11:21
Дзяржаўны водны холдынг "Польскія воды" арганізуе кампанію сумеснай пасадкі дрэў каля Мазурскіх азёр.
Ілюстрацыйны здымакImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных паўдзельнічаць у гэтым экалагічным праекце. Усяго яны плануюць пасадзіць больш за 70 дрэў. 50 будзе пасаджана сёння на возеры Кісайна. Яшчэ 20 на азёрах Нягоцін, Міколайскае, Гарш, Даргін і ўздоўж Лучаньскага каналу.

Сённяшняя акцыя з'яўляецца часткай пастаяннай прыроднай актыўнасці "Польскіх вод", якія сістэматычна ажыццяўляюць догляд за дрэванасаджэннямі пры польскіх вадаёмах.

ПР/юл