Дакумент устанаўлівае правілы правядзення вакцынацыі ў Польшчы. Нядаўна над гэтым працаваў Медыцынскі савет пры прэм'ер-міністры.
На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што прышчэпкі ў Польшчы будуць даступныя ў кожным муніцыпалітэце.
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што Польская армія гатовая далучыцца да працэсу вакцынацыі на каранавірус.
Марыюш Блашчак падкрэсліў у эфіры Польскага радыё, што важна, каб усе, хто змагаецца з эпідэміяй, былі прышчэплены на каранавірус. Ён запэўніў, што жаўнеры могуць дапамагчы ў правядзенні вакцынацыі.
- Жаўнеры Войска Польскага гатовыя да вырашэння новых задач. Штодзённа каля 10 тысяч жаўнераў бяруць удзел у змаганні з каранавірусам. Яшчэ дзесяць тысяч у рэзерве ў поўнай гатоўнасці. Мы штодня займаемся аказаннем падтрымкі. Мы гатовыя яе аказаць установам, якія будуць адказваць за правядзенне вакцынацыі.
Агульныя прынцыпы Нацыянальнай стратэгіі імунізацыі былі прадстаўлены на мінулым тыдні. Прышчэпкі ў Польшчы будуць бясплатныя і добраахвотныя. У цяперашні час Нацыянальны фонд аховы здароўя набірае групы спецыялістаў для правядзення вакцынацыі.
ПР/юл