Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі выкідваюць 5 млн тон харчоў штогод

09.12.2020 08:54
Каля 15 % прадуктаў харчавання ідзе ў адкіды на этапе сельскагаспадарчай вытворчасці і яшчэ 15% – на стадыі перапрацоўкі.
Sandwich cubano
Sandwich cubanobonchan/Shutterstock.com

Большая частка адкідаў – 3 мільёны тон – гэта прадукты харчавання, выкінутыя сямейнымі гаспадаркамі, кажа доктар Бэата Більска з Варшаўскага прыродазнаўчага ўніверсітэту. Яна ўдакладніла, што кожная хатняя гаспадарка ў Польшчы выкідвае ў сярэднім 3,9 кг харчовых адкідаў у тыдзень.

Каля 15 % прадуктаў харчавання ідзе ў адкіды на этапе сельскагаспадарчай вытворчасці і яшчэ 15% – на стадыі перапрацоўкі.

Даследаванне праводзілася Інстытутам аховы навакольнага асяроддзя – Нацыянальным даследчым інстытутам і Варшаўскім прыродазнаўчым універсітэтам.

Па дадзеных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый, штогод у свеце выкідваецца 1,3 мільярда тон харчоў, што складае траціну сусветнай вытворчасці прадуктаў харчавання.

iar/эж