Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выяўлена больш за 12 тысяч новых выпадкаў каранавіруса

09.12.2020 12:23
Прэсавыя сакратар Міністэрства аховы здароўя заявіў, што эпідэмічная сітуацыя стабілізавалася на ўзроўні 10-12 тысяч выпадкаў у суткі.
Szpital Specjalistyczny w Kościerzynie, zdjęcie ilustracyjne.
Szpital Specjalistyczny w Kościerzynie, zdjęcie ilustracyjne.Karol Makurat/REPORTER

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі  зарэгістравана 12 168 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. 568 пацыентаў памерлі ў выніку гэтай хваробы.

Прэсавыя сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што эпідэмічная сітуацыя стабілізавалася на ўзроўні 10-12 тысяч выпадкаў у суткі, гэта ўдвая менш, чым яшчэ 2-3 тыдні таму:

-Гэта відавочнае зніжэнне паказніка перадачы віруса – наступства сацыяльных абмежаванняў. Адначасова, дадзеныя застаюцца высокімі. Нельга дазваляць сабе невыкананне эпідэмічных абмежаванняў.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 1 мільён 88 тысяч выпадкаў каранвіруса Sars-Cov-2, больш за 21 тысячу палякаў страцілі жыццё ў выніку гэтай хваробы.

iar/эж