Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Будаўніцтва шашы Via Carpatia выйшла на новы этап

09.12.2020 14:09
Via Carpatia злучыць Літву, Польшчу, Славаччыны, Вугоршчыну, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.
Ілюстрацыя Foto: Pixabay

Дарожнікі пабудуюць яшчэ два ўчастка міжнароднай трасы Via Carpatia. Галоўнае ўпраўленне аўтадарог Польшчы падпісала кантракты на будаўніцтва двух фрагментаў, якія паўстануць у ваколіцах Беластоку, яны стануць фрагментамі кальцавой дарогі гораду. Падчас падпісання дамоваў міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык заявіў, што польскі ўчастак міжнароднай трасы Via Carpatia будзе цалкам гатовы ўжо праз некалькі гадоў:

-На сваёй тэрыторыі Польшча завершыць будаўніцтва шашы Via Carpatia пад канец 2025- пачатак 2026 года. Будаўніцтва працягваецца ў Славаччыне. У сваю чаргу Румынія прызнала будаўніцтва гэтай дарогі адным з прыярытэтаў сваёй транспартнай палітыкі.

Маршрут Via Carpatia у Польшчы будзе праходзіць праз Падкарпацце, Любліншчыну і Падляшша. Шаша хуткаснага руху Via Carpatia злучыць Літву, Польшчу, Славаччыны, Вугоршчыну, Румынію, Балгарыю і Грэцыю.

iar/эж