Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

40 год таму Чэслаў Мілаш атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры

10.12.2020 09:27
На беларускую мову творы Чэслава Мілаша перакладалі Максім Танк, Алесь Хадановіч, Лявон Баршчэўскі ды іншыя.
Czesław Miłosz
Czesław MiłoszPAP/Ryszard Kornecki

10 снежня 1980 года Чэслаў Мілаш атрымаў з рук караля Швецыі Карла XVI Густава Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Нобелейўскі камітэт так патлумачыў свой выбар: «за бескампрамісную праніклівасць у раскрыцці пагрозаў для чалавека ў свеце, поўным гвалтоўных канфліктаў».

У Польшчы Чэслаў Мілаш быў тады малавядомы, бо камуністычныя ўлады палічылі яго здраднікам, цэнзура блакавала публікацыі. Не толькі нельга было друкаваць яго творы, але нават згадваць імя Мілаша. Кнігі Чэслава Мілаша друкаваліся ў падполлі або дастаўляліся ў Польшчу кантрабандай з-за мяжы.

Калі 10 снежня 1980 года Чэслаў Мілаш атрымаў узнагароду ў Стакгольме, ён падкрэсліў, што з'яўляецца часткай польскай літаратуры:

-Польская літаратура – гэта нешта накшталт таемнага батрацтва, у якім дзейнічаюць адмысловыя рытуалы сувязі з іншасветам, дзе плач і смех існуюць разам.

Пасля 1980 года творы Чэслава Мілаша зноў зʼявіліся ў краіне ў афіцыйным друку. У 1981 годзе пісьменнік прыехаў з візітам у Польшчу.

У 1993 годзе ён пасяліўся ў Кракаве, там жа памёр у 2004 годзе і быў пахаваны. Чэслаў Мілаш быў трэцім – пасля Генрыха Сянкевіча і Уладзіслава Рэйманта – польскім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Пасля яго яе атрымалі яшчэ Віслава Шымборская і Вольга Такарчук.

На беларускую мову творы Чэслава Мілаша перакладалі Максім Танк, Алесь Хадановіч, Лявон Баршчэўскі ды іншыя.

iar/эж