Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амаль 14 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

10.12.2020 13:18
Спачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена 1 102 096 выпадкаў Sars-Cov-2.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі ў Польшчы выяўлена 13 749 новых выпадкаў каранвіруса Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 470 пацыентаў. Больш за ўсё новых выпадкаў было зарэгістравана ў цэнтральным  Мазавецкім ваяводстве і на поўдні, у Вялікапольшчы, кажа прэсавы сакратара галоўнага санітарнага інспектара Ян Бондар:

-Калі прааналізаваць колькасць новых выпадкаў віруса на 10 тысяч жыхароў, то дакладна бачна, што больш за ўсё захворванняў фіксуецца на поўначы Польшчы.

Спачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена 1 102 096 выпадкаў Sars-Cov-2. У выніку гэтай хваробы памерлі 21 630 жыхароў краіны.

iar/эж