Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы аналізуюць магчымасць аднаўлення некаторых медычных паслуг

11.12.2020 13:47
За апошнія суткі было выяўлена 13 110 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, ад гэтай хваробы памерлі 544 пацыенты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі было выяўлена 13 110 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, ад гэтай хваробы памерлі 544 пацыенты.

Прэсавы сакратара Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч заявіў, што калі колькасць новых выпадкаў каранавіруса будзе змяншацца, дыягностыка і лячэнне іншых захворванняў павінны быць паступова адноўленыя:

- Зараз назіраецца сутачныя прырост на ўзроўні 10-12 тысяч. Разлічваем, што гэты паказнік будзе зменшацца. Дзякуючы гэтаму, мы зможам «размарозіць» частку медычных паслугаў.

Усяго з пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 1 мільён 115 тысяч выпадкаў каранавіруса. У выніку гэтай хваробы памерла больш за 22 тысячы жыхароў Польшчы.

iar/эж