За апошнія суткі ў Польшчы выяўлена 13 110 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2, памерлі 544 пацыенты.
«Упершыню за шмат тыдняў колькасць занятых ложкаў, прызначаных для хворых на COVID-19 зніжаецца», – падкрэсліў прэс-сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар:
-Сёння першы раз за два месяцы прыйшла вельмі добрая навіна. Колькасць занятых «кавідных» ложкаў апусцілася ніжэй за 19 тысяч. Назіраецца слабая, але выразная тэндэнцыя на запавольванне эпідэміі. Аднак колькасць заражаных па-ранейшаму застаецца высокай.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 1 мільён 115 тысяч выпадкаў каранавіруса. У выніку гэтай хваробы памерла больш за 22 тысячы жыхароў Польшчы.
iar/эж