Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У польскіх лякарнях вызваляюцца «кавідныя» ложкі

11.12.2020 15:38
«Сёння першы раз за два месяцы прыйшла вельмі добрая навіна. Колькасць занятых «кавідных» ложкаў апусцілася ніжэй за 19 тысяч».
Wnętrze szpitala tymczasowego w Płocku
Wnętrze szpitala tymczasowego w PłockuPAP/Szymon Łabiński

За апошнія суткі ў Польшчы выяўлена 13 110 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2, памерлі 544 пацыенты.

«Упершыню за шмат тыдняў колькасць занятых ложкаў, прызначаных для хворых на COVID-19 зніжаецца», – падкрэсліў прэс-сакратар галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Ян Бондар:

 -Сёння першы раз за два месяцы прыйшла вельмі добрая навіна. Колькасць занятых «кавідных» ложкаў апусцілася ніжэй за 19 тысяч. Назіраецца слабая, але выразная тэндэнцыя на запавольванне эпідэміі. Аднак колькасць заражаных па-ранейшаму застаецца высокай.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена больш за 1 мільён 115 тысяч выпадкаў каранавіруса. У выніку гэтай хваробы памерла больш за 22 тысячы жыхароў Польшчы.

iar/эж