Беларусы будуць навучыцца ў 73 польскіх універсітэтах, 500 чалавек ужо ўзялі ўдзел у онлайн-курсах польскай мовы.
900 чалавек сталі стыпендыятамі праграмы "Салідарнасць са студэнтамі", якую рэалізуе Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў. Праграма з'яўляецца часткай урадавай ініцыятывы "Салідарныя з Беларуссю".
Кіраўнік Нацыянальнага агенцтва акадэмічных абменаў Гражына Жэброўская паведаміла, што студэнты з Беларусі будуць паступаць ва ўніверсітэты, палітэхнікумы, медыцынскія і мастацкія каледжы. Яны самі выбіраюць тую сферу, якой хочуць навучыцца.
Беларусы часцей за ўсё выбіралі менеджмент, міжнародныя адносіны, ІТ, турызм і эканамічныя спецыяльнасці.
Стыпендыяты з Беларусі будуць вучыцца, між іншым, у Варшаўскім універсітэце, Ягелонскім універсітэце ў Кракаве і Беластоцкім універсітэце. Яны не будуць плаціць за навучанне і атрымаюць стыпендыю на 10 месяцаў навучальнага году 2020/2021.
Акрамя таго, у рамках праграмы NAWA "Салідарнасць з навукоўцамі" каля 20 навукоўцаў з беларускіх універсітэтаў прыедуць у Польшчу, і яшчэ 15 беларусаў прыедуць у Польшчу ў рамках "Салідарнасці з настаўнікамі".
ПР/юл