Камандаванне Сіл тэрытарыяльнай абароны правярае гатоўнасць сваіх жаўнераў. У выбраныя брыгады ТА на працягу наступных двух дзён будуць выклікаць асабісты склад. Салдаты павінны з'явіцца неадкладна.
Прэс-сакратар фармавання палкоўнік Марэк Петшак патлумачыў, што гэта руцінныя дзеянні, накшталт цыклічнага выпрабавання для салдат. Праверка ахопіць 9 тысяч чалавек. Падчас працэдуры будзе правераны стан зброі салдат. У некаторых з іх таксама возьмуць тэсты на наяўнасць COVID-19.
Гэта ўжо другая падобная праверка. Пры канцы верасня ўсе жаўнеры Тэрытарыяльнай абароны былі выкліканыя ў свае атрады.
Праверка баявой гатоўнасці павінна праводзіцца перыядычна. Адзін раз у год для ўсяго фарміравання і штоквартальна для асобных брыгад тэрытарыяльнай абароны.
ПР/юл