Польшча - адзіная буйная краіна ў Еўрапейскім Саюзе, дзе занятасць павялічылася за апошні год - на 0,5 працэнта, - напісаў Урадавы інфармацыйны цэнтр у Twitter.
На карце Еўропы Польшча - адзіная буйная краіна, пазначаная зялёным колерам з ростам занятасці на 0,5%. Большы рост колькасці працоўных месцаў меў месца толькі ў маленькіх Люксембургу (рост на 1,9%) і Мальце - на 2,4%.
Такія краіны, як Швецыя, Данія, Ірландыя, Нідэрланды, Бельгія, Чэхія, Аўстрыя, Славенія, Харватыя, Грэцыя і Кіпр занатавалі скарачэнне занятасці прыкладна на два адсоткі.
Больш моцны рост беспрацоўя быў зафіксаваны ў Фінляндыі, Латвіі і Літве, Славакіі, Венгрыі, Румыніі і Балгарыі, Італіі, Францыі і Партугаліі.
Найбольш складаная сітуацыя ў Еўрапейскім Саюзе на іспанскім і эстонскім рынках працы. Там прырост беспрацоўя склаў 5 і 4,7 працэнта адпаведна.
ПР/юл