Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча - адна з нямногіх краін ЭЗ, дзе расце занятасць

12.12.2020 14:11
На карце Еўропы Польшча - адзіная буйная краіна з ростам занятасці на 0,5%.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Andrzej Lange

Польшча - адзіная буйная краіна ў Еўрапейскім Саюзе, дзе занятасць павялічылася за апошні год - на 0,5 працэнта, - напісаў Урадавы інфармацыйны цэнтр у Twitter.

На карце Еўропы Польшча - адзіная буйная краіна, пазначаная зялёным колерам з ростам занятасці на 0,5%. Большы рост колькасці працоўных месцаў меў месца толькі ў маленькіх Люксембургу (рост на 1,9%) і Мальце - на 2,4%.

Такія краіны, як Швецыя, Данія, Ірландыя, Нідэрланды, Бельгія, Чэхія, Аўстрыя, Славенія, Харватыя, Грэцыя і Кіпр занатавалі скарачэнне занятасці прыкладна на два адсоткі.

Больш моцны рост беспрацоўя быў зафіксаваны ў Фінляндыі, Латвіі і Літве, Славакіі, Венгрыі, Румыніі і Балгарыі, Італіі, Францыі і Партугаліі.

Найбольш складаная сітуацыя ў Еўрапейскім Саюзе на іспанскім і эстонскім рынках працы. Там прырост беспрацоўя склаў 5 і 4,7 працэнта адпаведна.

ПР/юл