13 снежня 1981 году ў цэлай краіне на вуліцах паявіліся 70 тысяч жаўнераў войска і 30 тысяч міліцыі. На вуліцы выехалі танкі, бронетранспарцёры і ваенны транспарт. Тэлефоны не працавалі, з вуснаў у вусны перадавалася інфармацыя: «Вайна!». У краіне было ўведзена ваеннае становішча. Уладу пераняла Ваенная рада нацыянальнага выратавання з генералам Войцехам Ярузэльскім на чале.
Зварот Войцеха Ярузельскага трансляваўся з адмысловай ваеннай студыі радыё і тэлебачаннем:
- Грамадзянкі і грамадзяне! У гэты драматычны момант польскай гісторыі на мяне спадае вялікае адказнасць. Мой абавязак – узяць на сябе гэтую адказнасць, на шалях – будучыня Польшчы, за якую маё пакаленне змагалася на ўсіх франтах вайны, і якой я аддаў найлепшыя гады свайго жыцця. Абвяшчаю, што сёння сфармавалася Вайсковая рада нацыянальнага выратавання. Рада дзяржавы, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, увяла сёння ваеннае становішча на тэрыторыі ўсёй краіны.
Ваеннае становішча доўжылася да 22 ліпеня 1983 году. За гэты час жыццё страціла больш за сто чалавек, а інтэрнаванымі былі больш за 10 тысяч. Тысячы людзей рэпрэсавалі і выкідвалі з працы за ўдзел у страйках, падтрымку падпольнай «Салідарнасці» ці прыналежнасць да прафсаюзу. Мэтай ваеннага становішча была ліквідацыя грамадскіх пратэстаў і спыненне дэмакратычных працэсаў, якія распачаліся ў жніўні 1980 году.
эж