У сувязі з 39-й гадавінай увядзення ваеннага становішча ў Польшчы Інстытут нацыянальнай памяці падрыхтаваў кампанію: „Для ахвяр ваеннага становішча. Запалі святло свабоды”. Каб прыняць у ёй удзел трэба а 19.30 запаліць свечку і паставіць у акне.
Запаленая свечка навязвае да жэсту Святога Айца Яна Паўла ІІ і прэзідэнта ЗША Рональда Рэгана, якія ў Каляды 1981 года заклікалі выстаўляць свечкі ў вокнах і паказаць салідарнасць з ахвярамі ваеннага становішча ў Польшчы.
Акцёр і апазіцыйны актывіст Казімеж Качар (Kazimierz Kaczor) нагадвае, што такім чынам палякі выказалі сваю салідарнасць з апазіцыяй і выступалі супраць жорсткасці з боку ўладаў:
- Свечка ў акне – гэта быў адзін з сімвалаў, якія можна было пабачыць у знаёмых , сябраў, суседзяў і незнаёмых. Мы проста ведалі, што мы не адзінокія. Для мяне гэта вельмі кранальны ўспамін гэтага часу і тагачаснай „Салідарнасці”.
Ваеннае становішча ў Польшчы было ўведзена 13 снежня 1981 года і працягвалася да 22 ліпеня 1983 года. Акцыя „Святло свабоды” пачнецца ў 19.30 паводле польскага часу.
аз