Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Найменш новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі было зафіксавана ў Свентакшыскім ваяводстве

13.12.2020 15:06
За апошнія суткі ў Польшчы памерлі 188 заражаны асобы каранавірусам. У сваю чаргу 18 354 выздаравелі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы за апошнія суткі былі выяўленыя 8 977 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, інфармуе Міністэрства аховы здароўя. Памерлі 188 заражаныя асобы, а 18 354 выздаравелі.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была зафіксавана ў Мазавецкім (амаль 1 300), Вялікапольскім (больш за 1 100) і Паморскім (больш за 1 000) ваяводствах. Найменш – у Свентакшыскім (больш за 100).

За апошнія суткі ў Польшчы былі зробленыя больш за 22 000 тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

З пачатку эпідэміі ў краіне былі пацверджаныя амаль 1 млн. 136 тыс. выпадкаў заражэння каранавірусам. Усяго памерлі амаль 23 000 заражаных, а амаль 856 000 выздаравелі.

аз