Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Помнік Леху Качыньскаму ў Шчэціне быў аблеплены плакатамі Жаночана пратэсту

13.12.2020 16:07
Паліцыя збірае доказы і праводзіць адпаведныя мерапрыемствы па артыкуле за абразы помніка.
         .
Помнік Леху Качыньскаму ў Шчэціне быў аблеплены плакатамі Жаночана пратэсту.PAP/Marcin Bielecki

Помнік Леху Качыньскаму ў Шчэціне быў аблеплены плакатамі, між іншым, з сімвалам Жаночага пратэсту і выявамі Войцеха Ярузэльскага. Такімі ж плакатамі быў аблеплены расклеены ўваход у мясцовую сядзібу кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”.

Паліцыя збірае доказы і праводзіць адпаведныя мерапрыемствы па артыкуле за абразы помніка. Сабраныя матэрыялы будуць перададзеныя ў пракуратуру.

Помнік прэзідэнту Леху Качыньскаму стаіць перад сядзібай Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза „Салідарнасць” (NSZZ Solidarność) на вуліцы Войска Польскага ў Шчэціне.

Лех Качыньскі быў прэзідэнтам Польшчы ў 2005-2010 гадах. У часы ПНР быў дзеячам апазіцыі, у тым ліку супрацоўнічаў з Камітэтам абароны рабочых і рухам „Салідарнасць”. Пасля ўвядзення ваеннага становішча быў інтэрнаваны.  У 1989 годзе прыняў удзел у перамовах за „круглым сталом”.

Лех Качыньскі загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Польская дэлегацыя накіроўвалася на ўрачыстасці 70-годдзя Катынскай разні.

аз