Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў, што парэкамендуе падоўжыць абмежаванні да 17 студзеня. Як сказаў міністр, у першую чаргу гаворка ідзе пра абмежаванні падчас зімовых канікул.
-Каб на канікулах мы сапраўды засталіся дома і правялі іх бяспечна, каб пазбегнуць трэцяй хвалі. Бачна, што колкасць хворых не змяншаецца ў такім тэмпе як у другой палове лістапада. Таму я буду рэкамендаваць падоўжыць абмежаванні прынамсі да 17 студзеня.
Міністр падкрэсліў, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць урадавая група па барацьбе з крызіснымі сітуацыямі.
ав