Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы распрацаўваюць Закона аб нацыянальных парках

14.12.2020 17:21
Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя пачало канкрэтную працу над праектам Закона аб нацыянальных парках.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:1966666 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта паведаміла намеснік міністра Малгажата Галіньска. Яна дадала, што асноўныя пункты закону будуць прадстаўлены пасля ўзгаднення ўрадавай рабочай групы па праграмаванні і будуць зацверджаны рознымі міністэрствамі, у тым ліку фінансавым.

Малгажата Галіньска кажа, што разлічвае на хуткае завяршэнне праекта.

-Мы спадзяемся, што праца, якую мы выканалі ў 2019 годзе, пры ўдзеле дырэктараў Нацыянальных паркаў, дасць нам магчымасць хуткага завяршэння праекта. Рабочы варыянт ужо падрыхтаваны. Спадзяюся, нашыя прапановы будуць адпавядаць спадзяванням працаўнікоў нацыянальных паркаў.

Намеснік міністра навакольнага асяроддзя і клімату падкрэслівае, што прыярытэтнай задачай урада «Права і справядлівасці» з'яўляецца паляпшэнне фінансавага становішча нацыянальных паркаў і іх супрацоўнікаў. Дадзеныя міністэрства паказваюць, што з 2015 года, гэта значыць з пачатку ўрада PiS, датацыі нацыянальных паркаў з дзяржаўнага бюджэту павялічыліся амаль на 14 мільёнаў злотых.

ав