Беларуская Служба

Інфляцыя ў лістападзе склала 3% у параўнанні з лістападам 2019 года

15.12.2020 12:32
«У параўнанні з іншымі краінамі ЕЗ павелічэнню інфляцыі ў першую чаргу спрыяе павелічэнне выдатку на ўтрыманне кватэр, а менавіта рост цэнаў на вываз смецця».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў лістападзе ў параўнанні з лістападам 2019 года выраслі на 3,0%, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Галоўны эканаміст «Паштовага банку» Моніка Куртэк звярнула ўвагу на тое, што пацвердзіліся пачатковыя разлікі статыстычнага ўпраўлення:

-У месячным вылічэнні, параўноўваючы лістапад і кастрычнік, назіраецца невялікі рост інфляцыі. У параўнанні з іншымі краінамі ЕЗ павелічэнню інфляцыі ў першую чаргу спрыяе павелічэнне выдатку на ўтрыманне кватэр, а менавіта рост цэнаў на вываз смецця. Таксама дастаткова высокае застаецца цана на банкаўскія і фінансавыя паслугі.

Эканамістка разлічвае, што ў 2021 годзе інфляцыя ў Польшчы ў сярэднім складзе не менш за 2,5%, а гэта значыць крыху менш, чым сёлета.

iar/эж