Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выяўлена амаль 7 тысяч новых выпадкаў каранавіруса

15.12.2020 13:51
За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 349 пацыентаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDziurek / Shutterstock.com

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 6 907 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 349 пацыентаў.

Найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэнняў – каля 770 – выяўлена ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве, а менш за ўсё – 129 выпадкаў – на паўднёвым захадзе Польшчы, у Апольскім ваяводстве.

Агулам пацверджана амаль 1 млн 147,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. З сакавіка, то-бок з пачатку эпідэміі ў Польшчы, ад гэтай хваробы памерлі больш за 23 тысячы жыхароў краіны.

iar/эж