Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 6 907 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. За апошнія суткі ад гэтай хваробы памерлі 349 пацыентаў.
Найбольшая колькасць новых выпадкаў заражэнняў – каля 770 – выяўлена ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве, а менш за ўсё – 129 выпадкаў – на паўднёвым захадзе Польшчы, у Апольскім ваяводстве.
Агулам пацверджана амаль 1 млн 147,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. З сакавіка, то-бок з пачатку эпідэміі ў Польшчы, ад гэтай хваробы памерлі больш за 23 тысячы жыхароў краіны.
iar/эж