Сёння ў Катавіцах адзначаюць 39-ую гадавіну падаўлення пратэстаў на шахце «Вуек». У рамках урачыстасцяў адбудзецца між іншым імша за ахвяраў. Як паведаміў у эфіры Радыё Катавіцэ Роберт Цюпа, дырэктар Сілезскага цэнтру свабоды і салідарнасці, з-за пандэміі цырымоніі ля помніка-крыжа на шахце не будзе. У гэтым годзе адзначэнне адбываецца ў пераважнай ступені ў віртуальнай прасторы.
Гісторыкі нагадваюць, што разгон пратэстуючых шахцёраў быў праявай сілы камуністычных уладаў, якія паставілі сабе мэту – зламаць супраціў грамадства адносна ўвядзення ваеннага становішча.
16 снежня 1981 г., падчас разгону пратэстаў на шахце «Вуек» у Катавіцах, 9 шахцёраў загінулі ад куль спецыяльных аддзелаў міліцыі, а больш за 20 атрымалі раненні. Для падаўлення забастоўкі супраць увядзення ваеннага становішча камуністычныя ўлады накіравалі танкі, салдат і спецыяльныя падраздзяленні міліцыі, узброеныя баявой амуніцыяй.
IAR/нг