Беларуская Служба

У Польшчы спрошчаны набор у Сілы тэрытарыяльнай абароны

20.02.2021 15:45
Улады разлічваюць, што гэта дапаможа прыцягнуць у шэрагі ВТА новых добраахвотнікаў. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Marcin Obara

Дзякуючы зменам у закон аб усеагульным абавязку абароны, асобам, якія хочуць папоўніць шэрагі войскаў тэрытарыяльнай абароны і прызнаныя прыдатнымі да службы, не давядзецца паўторна праходзіць медыцынскую камісію.

Прэс-сакратар камандавання Сіл тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Марэк Петшак заявіў, што новыя рашэнні значна спрасцілі існуючыя працэдуры. Да гэтага часу здаралася, што некаторыя кандыдаты адмаўляліся ад уступлення ў шэрагі войскаў тэрытарыяльнай абароны з-за складанай працэдуру праходжання медыцынскай камісіі. Цяпер тыя, хто ўжо мае медыцынскія даведкі аб стане здароўя будуць падаваць толькі заяўку на ўключэнне ў брыгаду ТА без патрэбы праходжання новай медыцынскай праверкі. Нязменным засталося палажэнне пра абавязковае псіхалагічнае абследаванне.

У цяперашні час у шэрагах Сіл тэрытарыяльнай абароны служаць 24 000 вайскоўцаў-добраахвотнікаў. Згодна з правіламі Сіл тэрытарыяльнай абароны, яны павінны два дні ў месяц праходзіць ратацыйныя трэніроўкі ў выхадныя дні.

ПР/юл