Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўшанаваў памяць выклятых жаўнераў

01.03.2021 12:15
Кіраўнік дзяржавы наведаў былую турму і катоўню ў Варшаве, дзе ўтрымлівалі і дапытвалі выклятых жаўнераў.
Прэзідэнт Анджэй Дуда PAP/Andrzej Lange

У Дзень памяці выклятых жаўнераў прэзідэнт Анджэй Дуда наведаў Вілу Ясны Дом у варшаўскім раёне Влохы і ён усклаў кветкі да памятнай дошкі, прысвечанай ахвярам камуністычнага тэрору.

Віла Ясны Дом у 1940-х гадах была турмой і месцам пакарання. Анджэй Дуда нагадаў, што на працягу дзесяцігоддзяў мясцовыя жыхары не ведалі, што адбывалася ў гэтым будынку ў перыяд з лютага па кастрычнік 1945 года:

- Тут утрымлівалі жаўнераў Арміі Краёвай і ўсіх іншых, якія для камуністычнай улады і саветаў былі падазронымі. Тут у нечалавечых умовах утрымлівалі і катавалі затрыманых. Пазней іх перавозілі ў іншыя месцу, паколькі гэта быў такі часовы арышт.  

Нацыянальны дзень памяці выклятых жаўнераў быў заснаваны ў гадавіну расстрэлу кіраўнікоў ІV Галоўнай управы Асацыяцыі „Свабода і незалежнасць”. Свята адзначаецца з 2011 года.

аз