З панядзелка вучні 1-3 класаў базавых школаў у Польшчы зноў будуць вучыцца дыстанцыйна. Гэта, паводле Міністэрства аховы здароўя, павінна дапамагчы знізіць узровень заражэння каранавірусам у краіне.
Абвяшчаючы рашэнне аб паўторным закрыцці школ, міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі сказаў, што абмежаванні, уведзеныя тры тыдні таму ў Вармінска-мазурскім ваяводстве, прынеслі чаканыя вынікі і рост колькасці новых інфекцый запаволіўся, адсюль і рашэнне аб распаўсюджванні абмежаванняў на ўсю краіну.
Як адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя, дыстанцыйнае навучанне ў наймалодшых класах на самой справе супадзе са святочным перапынкам і будзе дзейнічаць на працягу наступных 3 тыдняў:
- У бліжэйшым часе запланаваныя велікодныя канікулы, таму ў школах і так не будзе заняткаў.
Адам Нядзельскі выказаў надзею, што наймалодшыя класы пасля Вялікдня вернуцца ў школы і будуць вучыцца, як мінімум, у гібрыднай форме.
У сваю чаргу міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк падкрэсліў, што хоць аказалася, што школы не генеруюць інфекцый, то іх адкрыццё звязанае з вялікай мабільнасцю бацькоў і апекуноў, і гэта ўжо спрыяе захворванню:
- „Адключэнне” некалькіх мільёнаў чалавек на 3 гады тыдні з'яўляецца эфектыўным метадам скарачэння колькасці новых захворванняў.
- пераконваў міністр Пшэмыслаў Чарнэк.
Нагадваем, яслі і дзіцячыя садкі ў Польшчы пакуль па-ранейшаму працуюць.
аз