Беларуская Служба

Хрысціяне заходняга абраду адзначаюць Страсную пятніцу

02.04.2021 15:49
Крыж і пакуты Ісуса знаходзяцца ў цэнтры перажывання гэтага велікоднага дня:
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Creativa Images

Сёння Страсная пятніца – другі дзень велікоднага Трыдуум, у якім вернікі прыгадваюць пакуты і смерць Хрыста на крыжы. Біскуп Варшаўска-Пражскай епархіі Рамуальд Каміньскі падкрэслівае, што крыж і пакуты Ісуса знаходзяцца ў цэнтры перажывання гэтага велікоднага дня:

-Крыж знаходзіцца ў цэнтры нашых развагаў. Крыжом, гэтым знакам, Хрыстос збавіў усё чалавецтва. І гэтым самым наблізіў чалавека да Айца.

Страсная пятніца – адзіны дзень, калі не праводзіцца святая імша. Галоўнай падзеяй набажэнства ў Вялікую пятніцу з'яўляецца Адарацыя Крыжа. У другую палову дня ў Страсную пятніцу праходзіць набажэнства Пакуты Пана. Пакрыты пурпуровым сукном крыж узносіцца перад алтаром. Пасля набажэнства ён застаецца ў даступным месцы, каб кожны вернік мог яму пакланіцца.

У гэты дзень вернікі выконваюць самы строгі пост.

iar/эж

2020 - год росту ўзроўню пераследу хрысціян

10.01.2021 08:09
Каранавірус, тэрарызм, вайна і чарговы раз рост узроўню пераследу.

Вялікі пост - час міласціны

18.03.2021 16:35
У рамках кампаніі #Кошык для Афрыкі – Промні міласэрнасці ідзе збор сродкаў на набыццё 200 інвалідных вазкоў у місійныя краіны.