Беларуская Служба

Асацыяцыі каталіцкай моладзі перадала палякам за ўсходняй мяжой святочныя пасылкі

08.04.2021 17:30
Харчовыя пасылкі, бытавая хімія і школьныя прыналежнасці былі дастаўлены некалькім сотням сем'яў з ваколіц Вільні, Гродна і Львова.
.
.Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0

Палякі, якія жывуць за ўсходняй мяжой Польшчы, атрымалі на велікодныя святы падарункі ад Асацыяцыі каталіцкай моладзі. Харчовыя пасылкі, бытавая хімія і школьныя прыналежнасці былі дастаўлены некалькім сотням сем'яў з ваколіц Вільні, Гродна і Львова. Гэта частка акцыі «Паляк з сэрцам!» – кажа Марцін Хмяльніцкі з асацыяцыі.

-Такіх семʼяў ёсць каля 30 тысяч. Мы спадзяемся, што нам удасцца аказаць дапамогу як мага большай колькасці людзей, паколькі нашая акцыя працягваецца да канца чэрвеня.
За ахвяраванні, якія донары зрабілі праз сістэму eDaromat, ужо набытыя тавары на суму амаль 30 тысяч злотых (7700 долараў).

Медыя-патрон кампаніі – Польскае радыё для замежжа.

ав