Беларуская Служба

Запавольванне тэмпаў эпідэміі аднатавана ў Польшчы

13.04.2021 11:40
 За мінулыя суткі было выяўлена 13 227 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjnePAP/EPA/Attila Balazs

За мінулы тыдзень адбылося 15-адстоткавае зніжэнне колькасці новых выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароў Польшчы. За мінулыя суткі было выяўлена 13 227 новых выпадкаў каранавіруса Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 644 пацыенты.

Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч, дадаў што таксама назіраецца паступовае зніжэнне колькасці людзей, якія звяртаюцца па першую медычную дапамогу пасля тэсту на каранавірус:

- Штотыдня мы фіксуем зніжэнне колькасці новых выпадкаў хваробы, штораз радзей пацыенты звяртаюцца да лекараў першага кантакту, сямейных лекараў. Гэта сведчыць аб тым, што назіраецца пэўная тэндэнцыя на запавольванне эпідэміі. Аднак, яшчэ заўчасна казаць, што мы выйшлі на пастаянны трэнд.

З пачатку эпідэміі каранавірус выяўлены ў 2 мільёнаў 600 тысяч палякаў, з іх памерла больш за 59 тысяч.

iar/эж


Неўзабаве ў Польшчу будзе пастаўлена 120 тыс. доз вакцыны кампаніі Johnson & Johnson

09.04.2021 09:35
Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася 27 снежня мінулага года. 

Улады спадзяюцца, што польскія вучні вернуцца ў школы яшчэ ў красавіку

12.04.2021 08:41
Пад увагу бярэцца гібрыдная сістэма адукацыі таксама для вучняў старэйшых класаў.