Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца са старшынёй АБСЕ, абмяркуюць становішча палякаў у Беларусі

16.04.2021 09:15
«Яны абмяркуюць, як можна выкарыстаць інструменты міжнароднага ціску, каб спыніць пераслед палякаў ды як можна паспрыяць трансфармацыі Беларусі».
Andrzej Duda
Andrzej DudaPAP/Rafał Guz

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на наступным тыдні сустрэнецца са старшынёй Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе Хельгай Шмід. Тэма сустрэчы – становішча палякаў у Беларусі.

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі распавёў у эфіры тэлеканалу TVP Info, што гэта будзе працяг тэлефоннай размовы, якую раней Дуда правёў з кіраўніцай АБСЕ:

-Сустрэча адбудзецца ў Варшаве. Прэзідэнт і спадарыня Шмід абмяркуюць, як можна выкарыстаць інструменты міжнароднага ціску, па-першае, каб спыніць пераслед палякаў, каб Лукашэнка перастаў саджаць іх у трумы. А па-другое, як можна паспрыяць трансфармацыі Беларусі да дэмакратычнай, свабоднай дзяржавы.

14 красавіка мінула тры тыдні з моманту затрымання і ўзяцця пад варту ў Мінску лідараў польскай меншасці ў Беларусі. Былі арыштаваныя старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс і трое членаў праўлення галоўнай арганізацыі: Марыя Цішкоўская, Ірэна Бірнацкая і Анджэй Пачобут. Польскіх актывістаў абвінавацілі ў распальванні нацыянальнай нянавісці.

iar/эж


Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы заявіў пра санкцыі супраць беларускага рэжыму

09.04.2021 11:41
Польшча імкнецца да таго, каб беларусы самі маглі вырашаць свой лёс, але гэта не падабаецца рэжыму Лукашэнкі.

Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы абмеркаваў з Дзярждэпам ЗША сітуацыю палякаў у Беларусі

09.04.2021 17:24
Акрамя сітуацыі ў Беларусі, палітыкі таксама абмеркавалі тэму бяспекі Украіны і рэгіёну ў сувязі з пагрозай з боку Расіі.

Старшыня дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю: арышт палякаў у Гродне - мэтанакіраваная акцыя КДБ

14.04.2021 15:54
Раніцай былі затрыманыя актывісты СПБ Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік.