Беларуская Служба

У Польшчы прынята рэзалюцыя, датычная канцэнтрацыі расійскіх войскаў ля мяжы з Украінай

21.04.2021 15:54
У ёй выказваецца «глыбокая павага да ўкраінскага народа, які абараняе сваю незалежнасць».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAndrzej Hulimka/FORUM

Камісія па замежных справах і пытаннях Еўрапейскага Саюзу польскага Сенату (вышэйшай палаты парламенту) прыняла рэзалюцыю аб агрэсіўных дзеяннях Расійскай Федэрацыі ў дачыненні Украіны.

У ёй камісія выказвае «глыбокую павагу да ўкраінскага народа, які абараняе сваю незалежнасць». У той жа час сцвярджаецца, што ўкраінскі народ мае поўнае права на самастанаўленне, уключаючы выбар стратэгічнай арыентацыі і хаўруснікаў. У рэзалюцыі, якую зачытаў старшыня камісіі, сенатар Грамадзянскай кааліцыі Богдан Кліх, гучыць таксама крытыка дзеянняў Расійскай Федэрацыі.

- Камісія замежных спраў і пытанняў Еўрапейскага Саюзу мяркуе, што дзеянні Расіі нясуць пагрозу бяспецы на нашым кантыненце. Гэта спроба парушыць правіла стабільнасці межаў у Еўропе. Яна заклікае ўлады РФ адмовіцца ад далейшай эскалацыі і дэстабілізацыі ў рэгіёне.

У прынятай рэзалюцыі камісія звяртаецца таксама да лідараў дзяржаваў-членаў НАТА пачаць кансультацыі згодна з 4-ым артыкулам Вашынгтонскага трактату. Толькі цвёрдая пазіцыя краін ЕС і НАТА можа прадухіліць далейшую эскалацыю і вайну.

У панядзелак кіраўнік замежных спраў ЕС Жазеп Барэль паведаміў, што каля мяжы з Украінай і ў Крыме сканцэнтравана каля 150 тыс. расійскіх салдат.

ІАР ПР/нг

на здымку - галасаванне ў Сенаце