Беларуская Служба

З панядзелка вучні пачатковых класаў вяртаюцца ў школу

21.04.2021 21:11
Пачнуць таксама працаваць, у прыватнасці, цырульні і касметычныя кабінеты.
Zajęcia w jednej z katowickich szkół
Zajęcia w jednej z katowickich szkółArkadiusz Lawrywianiec / Forum

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі спадзяецца, што неўзабаве дзякуючы масавай вакцынацыі санітарныя правілы ў Польшчы могуць быць часткова знятыя. Кіраўнік урада нагадаў, што з панядзелка абмежаванні будуць паслаблены ў большасці ваяводстваў.

У 11 ваяводствах, акрамя Сьлёнскага, Ніжнесілезскага, Вялікапольскага, Лодзінскага і Апольскага, школьнікі пачатковых класаў вернуцца да гібрыднага навучання. У гэтых ваяводствах таксама будзе адноўлена праца салонаў прыгажосці, цырульняў і касметычных кабінетаў.

«Мы таксама падаўжаем існуючыя правілы бяспекі ў касцёлах, культавых будынках, гандлёвых цэнтрах, паштовых аддзяленнях, і буйных крамах», – напісаў кіраўнік урада ў Facebook.

Падрабязны план адкрыцця розных галін эканомікі будзе прадстаўлены на наступным тыдні. Ён прадугледжвае ўзнаўленне працы абʼектаў грамадскага харчавання і гасцінічнага бізнесу, касцельных урачыстасцяў і вяселляў.

ІАР ПР/нг