Прэзідэнт Анджэй Дуда зарэгістраваўся на прышчэпку ад COVID-19. «Сёння мае аднагодкі могуць запісвацца. Я толькі што запісаўся на прышчэпку COVID19. А Вы?» – напісаў Анджэй Дуда ў Twitter.
З сённяшняга дня людзі, якія нарадзіліся ў 1972 годзе, могуць запісвацца на вакцынацыю. Рэгістрацыя адбываецца праз Інтэрнэт, тэлефонную лінію, праз SMS-паведамленне альбо на месцы ў цэнтрах вакцынацыі.
За мінулыя суткі было выяўлена 10858 заражэнняў каранавірусам. 539 чалавек памерла. Учора зроблена амаль 297 тыс прышчэпак. Дагэтуль першую дозу вакцыны атрымала звыш 7,3 млн чалавек, а ўкол з першай і другой дозай атрымалі амаль 2,5 млн чалавек.
ІАР ПР/нг