Папа Рымскі Францішак аб’явіў, што ўвядзенне ў стан бласлаўлёных (бэатыфікацыя) кардынала Стэфана Вышыньскага адбудзецца 12 верасня 2021 г. у 12:00 у Варшаве. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Варшавы кардынал Казімеж Ныч.
Прэс-сакратар Варшаўскай архідыяцэзіі айцец Пшэмыслаў Сьлівіньскі (Przemysław Śliwiński) спадзяецца, што вернікі змогуць прыняць удзел у цырымоніях бэатыфікацыі двух вялікіх постацяў Каталіцкага касцёла ў Польшчы.
- Мы спадзяемся, што тады ўжо пандэмія будзе заканчвацца, што мы зможам бяспечна ў гэтай бэатыфікацыі ўдзельнічаць, наколькі дазволяць санітарныя нормы. З іншага боку, вельмі важнае паведамленне, што гэта будзе сумесная бэатыфікацыі двух вялікіх постацяў у гісторыі Каталіцкага касцёла ў Польшчы. Гэта значыць, кардынала Стэфана Вышыньскага разам з манашкай Ружай Марыяй Чацкай.
Сумесная бэатыфікацыя кардынала Вышыньскага і маці Чацкай планавалася яшчэ ў снежні.
ІАР ПР/нг