Беларуская Служба

Біяразнастайнасць абароніць людзей ад далейшых эпідэмій

24.04.2021 14:12
Біялагічная разнастайнасць - гэта найвялікшы скарб чалавецтва, які мы найменш шануем.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Anke Sundermeier from Pixabay/CC0

Толькі гэта абароніць нас ад перадачы чарговых жывёльных вірусаў чалавеку і ад далейшых эпідэмій, - распавёў Польскаму радыё эколаг праф. Пётр Скубала з Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцэ.

- Жыццё на нашай планеце - гэта вялікая сетка повязяў. Мы, людзі, - адна з нітак гэтага сеціва, такая ж важная, як і астатнія, і залежная ад існавання іншых. Таму гарантыяй нашага выжывання і бяспекі на Зямлі з'яўляецца захаванне біялагічнай разнастайнасці на розных узроўнях жыцця - генетычным, відавым і экасістэмным. Альбо мы зразумеем гэта і адчуем, што з'яўляемся часткай прыроды, альбо знішчым мноства відаў, адносіны паміж імі і, у рэшце рэшт, саміх сябе.

Сёння чалавек моцна садзейнічае знішчэнню жыцця на Зямлі. Гэта і высечка лясоў, празмернае паляванне ды рыбалка, сельская гаспадарка ды жывёлагадоўля, інтэнсіўная апрацоўка хіміяй глебы, заліўка гарадоў бетонам. Развіццё інвазійных відаў ды змены клімату таксама аказваюць свой уплыў.

На думку эксперта, пандэмія, якая доўжыцца ўжо год, павінна стаць халодным душам для нас, людзей, паказваючы цесныя адносіны, якія мы маем з нашай планетай.

На думку эксперта, толькі біяразнастайнасць гарантуе людзям, што больш не будзе пандэміі. «Біяразнастайнасць - гэта свайго роду вакцына, якая абараняе нас ад вірусаў. Каля 8% чалавечай ДНК мае віруснае паходжанне, і гэтыя эндагенныя вірусы з'яўляюцца адным з ключавых элементаў, якія кантралююць наш імунітэт, - патлумачыў спецыяліст.
Даследаванні паказваюць, што захаванне біяразнастайнасці памяншае верагоднасць перадачы патагенаў ад жывёл да чалавека.

Толькі сярод птушак і сысуноў прыблізна 1,7 мільёны неапазнаных вірусаў, з якіх прыблізна 850 тысяч можа распаўсюдзіцца на чалавечы від.

Калі людзі захаваюць біяразнастайнасць, гэтыя вірусы застануцца рассеянымі ў натуральным асяроддзі, інакш яны будуць шукаць іншага гаспадара, - зазначыў навуковец.

ПР/юл