Беларуская Служба

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі пачынае рэабілітацыйную праграму для хворых на COVID

24.04.2021 16:21
20% пацыентаў, якія перанеслі каранавірус, маюць больш працяглыя сардэчныя, лёгачныя і неўралагічныя парушэнні.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/PIYAL ADHIKARY Dostawca: PAP/EPA


Лекары засяродзяцца на на псіхічным здароўі пацыентаў.

З 1 мая ведамасная бальніца ў Злоценцы прыме каля пяцідзесяці чалавек, якія патрабуюць псіхіятрычнай або псіхалагічнай дапамогі пасля перанесенай хваробы COVID-19. З З пацыентамі будуць таксама працаваць спецыялісты ў галіне неўралогіі, пульманалогіі, кардыялогіі і дыетыкі. Намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Павал Шэфэрнакер сказаў, што гэта важны першы крок.

Першы рэабілітацыйны цэнтр у Польшчы для пацыентаў, якія перанеслі COVID-19, быў створаны ў верасні мінулага года ў бальніцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ў Глухолазах. На сённяшні дзень лячэнне па гэтай праграме прайшло каля 700 чалавек.

Праграма рэабілітацыі наступстваў каранавірусу будзе пашырана ў Польшчы. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Польскія лекары заяўляюць, што каля дваццаці адсоткаў пацыентаў, якія перанеслі гэта захворванне, маюць больш працяглыя сардэчныя, лёгачныя і неўралагічныя парушэнні.

ПР/юл