Беларуская Служба

Эпідэмія ў Польшчы працягвае запавольвацца

29.04.2021 13:28
Адбылося зніжэнне колькасці новых выпадкаў хваробы на 34%, у параўнанні з дадзенымі тыднёвай даўнасці.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis/shutterstock

У Польшчы за мінулыя суткі выяўлена 8 427 выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Адбылося зніжэнне колькасці новых выпадкаў хваробы на 34%, у параўнанні з дадзенымі тыднёвай даўнасці. За апошнія суткі ад каранавіруса памёр 541 пацыент.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска падкрэсліў, што зніжаецца не толькі колькасць новых інфекцый, але і адсотак занятых «ковідных» ложкаў:

-Вельмі радуе, што гэтыя трэнды толькі ўзмацняюцца. З дня на дзень на 900 зменшылася колькасць занятых ложкаў. Падобныя лічбы назіраюцца ў выпадку апаратаў ШВЛ. Дадзеныя яскрава дэманструюць, што пік трэцяй хвалі эпідэміі мы ўжо даўно прайшлі.

Спачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена амаль 2 млн 800 тысяч выпадкаў каранавіруса. Ад гэтай хваробы памерлі 67 073 жыхары Польшчы.

iar/эж

СААЗ: Сітуацыя з пандэміяй у свеце вельмі дрэнная

20.04.2021 10:08
Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце выйшла на самы высокі ўзровень з пачатку пандэміі, паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Амаль 11 млн палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

28.04.2021 16:37
Матэвуш Маравецкі адзначыў адзначыў, што ў траўні Польшча атрымае чарговыя 10 мільёнаў доз прышчэпкі.