Беларуская Служба

У маі ў эфіры Першай праграмы ПР гучаць выключна польскія песні

01.05.2021 07:50
Акцыя “Май польскай песні” – гэта даніна пашаны айчынным музыкам.
Jedynka
JedynkaPR

Як кожны год у маі, у эфіры Першай праграмы Польскага радыё будуць гучаць выключна польскія песні. Акцыя “Май польскай песні” – гэта даніна пашаны айчынным музыкам.

"1,2,3 мая ва ўсіх радыёперадачах “Адзінкі”, а таксама на працягу ўсяго мая будуць транслявацца толькі польскія песні", - кажа дырэктар праграмы Марцін Кусы (Marcin Kusy).

- Гэта вельмі любяць слухачы Першай праграмы Польскага радыё. “Май польскай песні” – гэта ўжо традыцыя, якая шмат гадоў таму была ўведзена ў нашым эфіры. Май – толькі з польскімі выканаўцамі. Будзе прэм’ера, будзе кампакт-дыск тыдня, так што ўвесь май у нас гучыць выключна польская музыка, у тым ліку прэм’ерныя кампазіцыі, выдатныя выканаўцы, прыгожыя мелодыі.

Кожны з вядучых прадставіць свае любімыя песні, запрашаючы слухачоў у падарожжа па розных стылях, дзесяцігоддзях і жанрах айчыннай музыкі. Прагучаць, між іншым, кампазіцыі з плебісцыту "Песні 95-годдзя Польскага радыё".

Адзін з самых цікавых выканаўцаў маладога пакалення Ігар Гербут (Igor Herbut) раскажа пра свае музычныя планы ў эфіры. Яго кампакт-дыскі хутка становяцца на столькі папулярнымі, што набываюць залаты альбо плацінавы статус. Свае новыя песні прадставяць: легендарны гітарыст Дарыюш Казакевіч і перспектыўныя дэбютанты, гурт Three Of Us.

ІАР ПР/нг