Міністр замежных спраў Збігнеў Рау заявіў, што нездарма дзень «Палоніі» і палякаў за мяжой ды Дзень сцяга адзначаюцца адначасова. Нацыянальныя колеры суправаджаюць палякаў па ўсім свеце ва ўсе важныя моманты, нагадваюць ім пра Радзіму.
Кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Рау падкрэсліў, што польскі сцяг, які прысутнічае ў самых аддаленых кутках свету, выклікае ў суайчыннікаў гонар за тое, што яны палякі:
-Памятайма, што бел-чырвоны аб’ядноўвае нас. Мы ўсе захавальнікі польскай традыцый, каштоўнасцяў, тоеснасці. З нагоды гэтага важнага для нас свята жадаю ўсім палякам, якія пражываюць за мяжой, дабрабыту. Дзякуй вам за тое, што вы захоўваеце польскую культуру і традыцыю. Дзякую за вернасць мове і веры продкаў, а таксама за любоў да нашай супольнай бацькаўшчыны.
Дзень палякаў за мяжой і дыяспары («Палоніі») упершыню святкаваўся ў 2002 годзе.
IAR/аев